Главная / Новости / Новости района
24.08.2020

Торговый центр ZAMI поддерживает таланты Островетчины

Таленавітая астраўчанка Анастасія Філістовіч атрымала шматлікія віншаванні і грашовы падарунак ад гандлёвага цэнтра ZAMI. 

3.jpg

Кіраўніцтва кампаніі-ўласніцы цэнтра не магло застацца раўнадушным да поспехаў адной з выпускніц сваіх добрых суседзяў – гімназіі №1. Таму ў мінулую пятніцу ў цёплай сяброўскай атмасферы дырэктар ГЦ ZAMI Сяргей Аўдзеенка павіншаваў дзяўчыну і ўручыў ёй сертыфікат на 1 000 рублёў. 

– Нам вельмі прыемна падтрымліваць маладыя таленты нашага горада, бо вы – новае пакаленне, за вамі – будучыня, – адзначыў Сяргей.

У сваю чаргу дырэктар гімназіі №1 Алена Севасцьян выказала ўдзячнасць кіраўніцтву гандлёвага цэнтра за тое, што цэняць і ўшаноўваюць розум, талент і маладосць, а таксама Анастасіі, бо менавіта дзякуючы яе стараннасці і мэтанакіраванасці пра гімназію №1 Астраўца цяпер ведаюць ва ўсёй краіне.

– Гэты год атрымаўся для мяне насычаным на розныя падзеі – прыемныя і не вельмі, – падзялілася эмоцыямі віноўніца ўрачыстасці. – Затое на фоне катаклізмаў 2020-га я навучылася цаніць усе прыемныя моманты і дні, напоўненыя радасцю і спакоем. Вялікі дзякуй настаўнікам, якія дапамагалі, патрымлівалі і часам хваляваліся за мяне яшчэ больш, чым я, – без вас я не набрала б такую колькасць балаў. Вялікі дзякуй калектыву ГЦ ZAMI за такі неверагодны сюрпрыз і жаданне падтрымліваць моладзь. 

2.jpg

Дарэчы, гэта толькі першая «ластаўка«» ад гандлёвага цэнтра, кіраўніцтва якога плануе і надалей актыўна ўдзельнічаць у жыцці горада і падтрымліваць таленты Астравеччыны. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Текст и фото - Марина Мацкевич