На Астравеччыне падыходзіць да завяршэння масавая яравая сяўба, а з ёй – і раённае спаборніцтва сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў, якое штогод ладзіць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу.
У Дзень працы старшыня прафсаюза агрыряў Юрый Адула павіншаваў з перамогай лепшых аграрыяў раёна. Да слова, адразу тры механізатары з КСУП «Гервяты» ўвайшлі ў лік лепшых.
– Па традыцыі спаборніцтвы сярод механізатараў праводзілі ў некалькіх намінацыях: сяўба збожжавых, падсеў траў, ворыва, культывацыя, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў і іншых, – па дарозе на поле расказаў Юрый Аляксандравіч. – Праўда, умовы спаборніцтва сёлета змяніліся: у конкурсе не ўдзельнічалі хлебаробы, якія адпрацавалі менш за тры дні. Пры падвядзенні вынікаў улічвалі аб’ём выкананых работ і працанормы, а таксама колькасць адпрацаваных дзён.
Лепшыя механізатары раёна атрымалі Падзякі і падарункі ад прафсаюза райкама работнікаў аграпрамысловага комплексу. Віншуючы іх, Юрый Адула выказаў спадзяванне на хуткую сустрэчу – на гэты раз ужо на корманарыхтоўцы.
Пераможцы спаборніцтва
ВОРЫВА
Андрэй Махонька з КСУП «Гервяты»
КУЛЬТЫВАЦЫЯ
Валянцін Куркуль з КСУП «Міхалішкі»
СЯЎБА ЗБОЖЖАВЫХ
Пётр Сяргей з КСУП «Гудагай»
ПАДСЕЎ ТРАЎ
Дзмітрый Янковіч з КСУП «Гервяты»
ПАГРУЗКА АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ
Віктар Гродзь з КСУП «Гервяты»
УНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ ЎГНАЕННЯЎ
Генадзь Сліпіка з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»
УНЯСЕННЕ АРГАНІКІ
Баляслаў Ігнатовіч з КСУП «Варняны»