На ініцыятыву сектара спорту і турызму Астравецкага раённага выканаўчага камітэта паўдзельнічаць у велапрабегу «За Беларусь!» адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек: прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя і проста нераўнадушныя да лёсу краіны грамадзяне.
Бліжэй да 17.30 побач са спартыўна-аздараўленчым комплексам «Імпульс» пачало збірацца ўсё больш і больш людзей.
Прысутных прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:
– Спорт згуртоўвае, умацоўвае здароўе і дух, выпрацоўвае сілу волі. У нашай краіне, у тым ліку на Астравеччыне, актыўна развіваецца гэты накірунак – за апошнія гады ў горадзе з’явіліся фізкультурна-аздараўленчы і спартыўны комплексы, баскетбольная пляцоўка ля гімназіі… Інвестыруючы ў будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, мы ўкладваем у першую чаргу ў здароўе нашай нацыі. Дзякуй вам, астраўчане, за любоў да радзімы і актыўную грамадзянскую пазіцыю, – сказаў намеснік старшыні райвыканкама.
У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ веласіпедысты з дзяржаўнымі сцягамі ў руках далі старт акцыі «За Беларусь!». Зрабіўшы па горадзе сімвалічны круг – а гэта крыху больш за 8 кіламетраў, – удзельнікі велапрабегу завяршылі яго там, дзе і пачыналі, – ля СОКа «Імпульс».
З першых вуснаў
Іван Траянаў, намеснік камандзіра 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка:
– З нашага палка выказала жаданне паўдзельнічаць у велапрабегу 22 чалавекі. Мы падрымліваем абраны Прэзідэнтам курс – мы за стабільнасць і мірнае неба.
Алена Макевіч і Аляксандра Жэсткова, ваеннаслужачыя
Алена:
– У акцыях «За Беларусь» удзельнічаю не ўпершыню, разам з калегамі ездзілі ў Гродна. Хочацца, каб Беларусь і надалей заставался мірнай, светлай і прыгожай.
Аляксандра:
– Гэты велапрабег дае цудоўную магчымасць спалучыць фізічную нагрузку з праяўленнем унутранай пазіцыі: я – за Беларусь!
Віктар Бажок, механік:
– За падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, сачу па тэлебачанні. Стараюся не прапускаць ніводнага выпуску беларускіх навін. Я хачу, каб у нашай краіне панавалі згода і ўзаемаразуменне. Для здароўя штодзень раблю гімнастыку, таму вырашыў паўдзельнічаць у велапрабегу.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.