Главная / Новости / Новости района
05.06.2023

В преддверии профессионального праздника мелмораторы района принимали поздравления

З нагоды Дня меліяратара, які ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю чэрвеня, у шматфукцыянальным комплексе адбылася ўрачыстасць. Звыш 25-ці работнікаў Астравецкага ПМС у гэты дзень падымаліся на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі.

Павіншаваць работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм на свята завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула.

– З прафесійным святам віншую ўвесь ваш калектыў, які адраджае нашу зямлю-карміцельку. Вы паспяхова спраўляецеся з пастаўленымі задачамі і больш таго – дапамагаеце суседзям. Жадаю вам поспехаў, энергіі, дабрабыту і плёну. Са святам! – адзначыла Ірына Тальчук і ўручыла дырэктару Астравецкага ПМС Вадзіму Вянгроўскаму Прывітальны адрас.

1.jpg

Падзячнае пісьмо і Ганаровую грамату Астравецкага райвыканкама атрымалі вадзіцель Генадзь Якель і электрагазазваршчык Андрэй Пазлевіч.

4.jpg

2.jpg

Дырэктара Вадзіма Вянгроўскага, вадзіцеля Анатоля Яскулоўскага і машыніста экскаватара Генадзя Каспяровіча адзначылі Ганаровымі граматамі і Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў.

Вадзіцель Віктар Мілешка, машыніст бульдозера Лявон Ражко, старшы майстар будаўніча-мантажных работ Валерый Раждзествін, вадзіцель Віктар Хацілоўскі і падсобны рабочы Валянцін Лабуць прымалі віншаванні, кветкі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

5.jpg

Граматы дзяржаўнага аб’яднання “Белводгас”, унітарнага прадпрыемства “Гроднамеліяводгас” і Астравецкага ПМС атрымалі намеснік дырэктара – галоўны інжынер Рыгор Багатка, майстры будаўніча-мантажных работ Ірына Садоўская, Аляксандр Рацэвіч і Паліна Бурбуль, машыністы экскаватара Валерый Кацінель і Алег Мельнічук, машыніст бульдозера Віталь Вянгроўскі, бухгалтар 1 катэгорыі Валянціна Шэміс, кладаўшчык Галіна Варабей, трактарыст Віктар Мізей, трактарыст Валерый Каспяровіч, тэхнік па ўліку меліярацыйных сістэм Ала Закрэўская і начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Надзея Ненартовіч.

6.jpg

7.jpg

Уладальніцамі пуцёвак у санаторый “Нарачанка” сталі галоўны бугалтар Людміла Мароз, эканаміст 1 катэгорыі Нэля Сідарук і старшы інспектар па кадрах Людміла Хацілоўская.

8.jpg

На ўрачыстасці падвялі вынікі конкурсу малюнкаў, прысвечанага Дню меліяратара. Камісія адзначыла работы ўсіх удзельнікаў: Юліаны Савіцкай (5 гадоў), Елізаветы Мілэйшы (8 галоў), Яны Мінкевіч (10 гадоў), Елізаветы Таразевіч (12 гадоў) і Дар’і Ненартовіч (14 гадоў).

10.jpg

9.jpg

Музычныя падарункі ад лепшых артыстаў раёна сталі прыемных дапаўненнем свята.

Островецкая правда