У Скідзелі ўрачыста і разнастайна праходзіць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2021”, у якім прымае ўдзел і дэлегацыя Астравецкага раёна.
Нягледзячы на ўсе старанні, капрызлівае надвор’е не можа сапсаваць святочную атмасферу, што пануе навокал. На падвор’ях гучыць вясёлая музыка, вочы разбягаюцца ад шэдэўраў на разнастайных выставах і заклікаюць-прывабліваюць забаўляльныя пляцоўкі. Сёння тут усіх чакае насычаная і багатая праграма: святочнае шэсце “Шлях да хлеба”, выставы караваяў і снапоў, спартыўныя конкурсы, “Сельская эстафета”, прэзентацыя дзейнасці ад розных арганізацый, канцэрты і шмат чаго іншага. Але галоўнай падзеяй фестывалю стане цырымонія ўзнагароджвання лепшых аграрыяў Гродзеншчыны.