На Астравеччыне поўным ходам ідуць вясенне-палявыя работы. Па дадзеных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 22 сакавіка пад сяўбу збожжавых і зернебабовых падрыхтавана больш за 5 000 гектараў, што складае 30% ад неабходнага.
З даведзеным планам яравой сяўбы аграрыі раёна справіліся на 15%: насенне прыгорнута ў глебу на 2 554 гектарах. Раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі хлебаробы засеялі 2 402 гектары (31% ад плана).
Раённы «табель рангаў» узначальвае КСУП «Гудагай», дзе засеяна 692 гектары (22% ад плана). У КСУП «Гервяты» сейбіты прыгарнулі насенне на плошчы 580 гектарах (16%), КСУП «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – на 314 (12%) і 405 (15%) гектараў адпаведна, у КСУП «Варняны» – на 563 гектарах (13%).
Сярод культур лідзіруе ячмень, пад які сёлета адведзена 4 865 гектараў – 34% ад запланаванага. На долю яравой пшаніцы прыпадае 1 270 гектараў раённых ніў, з якіх на 165-ці насенне ўжо прыгорнута ў глебу (13%). Авёс заняў 539 гектараў (69%).
На парадку дня аграрыяў і другая па важнасці задача – падкормка азімых. Збожжавыя атрымалі мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2 094 гектары (22%). Рапс падкормлены на плошчы 360 гектараў (14%), шматгадовыя травы – на 2 295 (44%), сенакосы і паша – на 1 345 (11%).
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.