Главная / Новости / Новости республики
27.01.2022

С какими изменениями согласны и зачем нужен референдум

Збор прапаноў па змяненнях і дапаўненнях у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь скончыўся, аднак яго абмеркаванне працягваецца.

Так, сваё бачанне неабходнасці ўнясення тых ці іншых паправак у Асноўны Закон краіны выказалі прадстаўнікі спартыўнай сферы раёна.

Разам з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Бычко і прадстаўнікамі сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі яны абмеркавалі, навошта мяняць Канстытуцыю, як яна дзейнічае ў розных краінах і чым адрозніваецца. З аглядкай на падзеі лета 2020-га высвятлялі, ці правільна мы разумеем паняцце закону.

Не абмінулі і рэферэндум: успомнілі, калі ён праводзіўся ў Беларусі і якія пытанні на ім разглядаліся.

АДНЫМ СКАЗАМ

– Ва ўсім свеце Канстытуцыя абавязкова да выканання.

– Змянення Канстытуцыі патрабуе час.

– У Беларусі тройчы праводзіўся рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

#референдум #конституция


 

Текст: Ольга Хотянович

Фото: Ольга Хотянович