Анастасія Чак, аг. Гервяты:

– Хоць у нашай краіне афіцыйна ўжываюцца 2 мовы, роднай лічу беларускую – бо на ёй размаўлялі нашы прадзеды. Вядома, у кожнай мясцовасці свая гаворка, але ў ёй пераважаюць беларускія словы. На жаль, многія размаўляюць па-руску, нават дзеці, якія вучацца ў беларускамоўных школах, а хацелася б часцей чуць родную мову – яна ў нас такая прыгожая і мілагучная. А самае роднае, самае пяшчотнае для мяне слова «матуля». Аляксандр Ядзевіч, г. Астравец:

– Роднай лічу беларускую, бо на ёй думаю, гэта мова маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, мова, якую я чуў з калыскі і на якой вучу цяпер размаўляць сына. Гэта мова адлюстроўвае ментальнасць беларусаў, робіць наш народ адметным ад іншых. У паўсядзённым жыцці карыстаюся і рускай мовай – часцей даводзіцца па працы. У мяне ёсць 2 любімыя беларускія словы: «матуля» і «каханне». Матулю ўзгадваю і ў самыя светлыя, хвалюючыя хвіліны, і ў самыя цяжкія. І без кахання, лічу, чалавеку ніяк. Падабаецца, што ў нашай мове гэта пачуццё названа асобным словам, а для азначэння сімпатый, прыхільнасці, адданасці ёсць іншае – «любоў». Лізавета Васілевіч, г. Астравец:

– Беларуская – гэта родная мова. Ад бабулі з дзядулем часта чую яе – яны па-іншаму і не гавораць. А мы з бацькамі размаўляем на рускай, ды і ў магазіне, напрыклад, калі трэба да прадаўца звярнуцца, то скажу па-руску. Мне падабаецца наша мова, я і ў алімпіядзе «Буслік» па беларускай мове ў мінулым годзе ўдзельнічала – 1 месца заняла. Добра гавару па-беларуску, бо разумею сэнс слоў. Увогуле ў беларускай і рускай мовах шмат падобных слоў, да прыкладу, «дзяўчынка» – «девочка», «ластаўка» – «ласточка», але ёсць і адметныя, уласцівыя толькі роднай мове.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Рита Дремо