Для начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілы галасаваць датэрмінова ўжо традыцыя. У гэтым першы намеснік старшыні райвыканкама бачыць некалькі неаспрэчных плюсаў. Па-першае, выкарыстаўшы вольную хвілінку ў шчыльным працоўным графіку і прагаласаваўшы, можна далей займацца рабочымі пытаннямі. Па-другое, гэта спросціць работу выбарчай камісіі ў асноўны дзень выбараў.
Прагаласаваў Іван Мар’янавіч на ўчастку №1, што ў сярэдняй школе №1 г.Астраўца.
– Вырашыў не чакаць нядзелі і аддаць свой голас сёння. Ведаю, што так робяць не толькі гараджане, але і вяскоўцы. Радуе, што людзі сумленна ставяцца да выбараў, – сказаў Іван Мар’янавіч. – Улічваючы спецыфіку аграрнага сектара, многія работнікі сельскай гаспадаркі, думаю, таксама прагаласуюць датэрмінова. Нядаўна размаўляў з дырэктарам КСУП “Гудагай” Эдуардам Іванавічам, які паведаміў, што ў іх гаспадарцы выдзелены транспарт для падвозу работнікаў на выбарчыя ўчасткі.
Текст: Алёна Ганулич