Дарэчы, і ў мінулым годзе райвыканкамаўцы ў межах месячніка па навядзенні парадку працавалі на гэтым участку. Сёлета, у адрозненне ад мінулага года, смецця побач з Кавалёўкай значна менш – што не магло іх не парадаваць.
Больш за 30 чалавек за некалькі гадзін навялі парадак на пустуючым участку.
Што думаюць пра суботнік астраўчане
Меркаванне Ірыны Раткевіч:
– Па традыцыі ў рэспубліканскім суботніку прымуць удзел актывісты ўсіх пяцідзесяці пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Штогод з задавальненнем сама далучаюся да ўборкі тэрыторый нашага раёна і раблю гэта не для кагосьці, а ў першую чаргу для сябе – мне прыемна бачыць наш горад чыстым і дагледжаным. Думаю, многія са мной пагодзяцца: парадак трэба наводзіць не толькі там, дзе мы жывём і працуем, але і на агульных тэрыторыях.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это